Дзяржаўная ўстанова “Добрушскі раённы Палац культуры”
Дзяржаўная ўстанова “Добрушскі раённы Палац культуры” з’яўляецца вядучай установай культуры г. Добруша ў сферы арганізацыі вольнага часу. Гэта ўстанова лічыцца галоўнай пляцоўкай Добрушскага раёна, на сцэне якой выступаюць вядомыя і папулярныя артысты Беларусі і Расіі.
У склад дзяржаўнай установы “Добрушскі раённы Палац культуры” ўваходзяць 19 філіялаў:
2 гарадскіх дома культуры
10 сельскіх дамоў культуры
5 сельскіх клубаў
1 дом вольнага часу
1 Добрушскі грамадска-культурны цэнтр.
У клубных установах праводзіцца мэтанакіраваная работа па арганізацыі вольнага часу насельніцтва і задавальненню культурных запытаў, развіццю творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі, папулярызацыі народных святаў і абрадаў.
На базе клубных устаноў дзейнічае 195 клубных фарміраванняў рознай накіраванасці, з іх 120 для дзяцей і падлеткаў, якія даюць магчымасць для творчага самавыяўлення розным катэгорыям жыхароў нашага раёна.
Штогод калектывы аматарскай мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы з годнасцюпрадстаўляюць Добрушскі раён, прымаючы ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестывалях, святах.
8 творчых калектываў маюць найменне “народны аматарскі калектыў”:
- народны ансамбль народнай песні “Свята” ДУ “Добрушскі раённы Палац культуры”;
- народны мужчынскі вакальны ансамбль “Талака” ДУ “Добрушскі раённы Палац культуры”;
- народны хор “Заряночка” ДУ “Добрушскі раённы Палац культуры”;
- народны АРТ-гурт “Бульбаш” ДУ “Добрушскі раённы Палац культуры”;
- народны ансамбль народнай песні “Сударушка” філіяла “Гарадскі дом культуры “Меліяратар”;
- народны вакальны ансамбль “Медуніца” філіяла “Ігаўскі сельскі дом культуры”;
- народны хор “Надзея” філіяла “Церахоўскі гарадскі дом культуры”;
- народны хор “Жывіца” філіяла “Насовіцкі сельскі дом культуры”.
Значныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Добрушскім раёне:
- урачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў галін народнай гаспадаркі “Працай заслужаная пашана”;
- раённае свята “Спасаўскі кірмаш”;
- абрад “Праводзіны русалкі”;
- фестываль фарбаў “ColorFest”;
- рэгіянальны фестываль маладых выканаўцаў “Зорны лістапад”;
- раённы конкурс дзіцячай музычнай творчасці “Музычны алімп” і інш.
Клубныя ўстановы Добрушскага раёна
№ п/п |
Найменне ўстановы |
Прозвішча, імя, імя па бацьку загадчыка
|
Адрас установы |
Рабочы тэлефон
|
1. |
ДУ “Добрушскі раённы Палац культуры”
|
Мядзведзева Раіса Анатольеўна |
247050 г. Добруш вул. Набярэжная 2
|
5-27-30 |
2. |
Філіял “Гарадскі дом культуры “Меліяратар”
|
Сямак Людміла Віктараўна
|
247050 г. Добруш вул. Палявая 1в |
2-33-63
|
3. |
Філіял “Церахоўскі гарадскі дом культуры”
|
Мармылёў Анатолій Яўгенавіч
|
247070 г.п. Церахоўка вул. Савецкая 7 |
2-26-94
|
4. |
Філіял “Добрушскіграмадска-культурны цэнтр”
|
Мальцава Марына Мікалаеўна
|
247050 г. Добруш вул. князя Ф.І.Паскевіча 10 |
5-97-96 |
5. |
Філіял “Баршчоўскі сельскі клуб”
|
Мядзведзева Людміла Пятроўна |
247087 агр. Баршчоўка вул. Леніна 1 |
|
6. |
Філіял “Васільеўскі сельскі клуб” |
Філімонцава Галіна Іванаўна |
247080 агр. Васільеўка вул. Кастрычніцкая 77
|
|
7. |
Філіял “Жгунскі сельскі дом культуры” |
Кірыенка Валянціна Лявонаўна |
247062 агр. Жгунь вул. Юбілейная 1а
|
5-14-99
|
8. |
Філіял “Івакаўскі сельскі дом культуры”
|
Шагавік Валянціна Мікалаеўна |
247072 агр. Іваки вул. 50 гадоў Кастрычніка 100 |
9-80-91
|
9. |
Філіял “Ігаўскі сельскі дом культуры”
|
Мальцава Наталля Аляксандраўна |
247068 агр. Ігаўка вул. Набярэжная 5 |
|
10. |
Філіял “Кармянскі сельскі дом культуры”
|
Парукава Вольга Аляксандраўна |
247067 агр. Карма вул. Кірава 24а |
5-73-51
|
11. |
Філіял “Крупецкі сельскі дом культуры”
|
Лазоўская Ірына Аляксандраўна |
247063 агр. Крупец вул. Савецкая 1а |
9-63-32 |
12. |
Філіял “Чырвона-Партызанскі сельскі клуб”
|
Дземянюк Ніна Мікалаеўна |
247078 агр. ЧырвоныПартызан вул. Чырвона-Партызанская |
5-57-88 |
13. |
Філіял “Чырвона-Будскі дом вольнага часу”
|
Кукарэкіна Наталля Рыгораўна |
247055 агр. Чырвоная Буда вул. Ленінская 55 |
7-62-93 |
14. |
Філіял “Кругавец-Калінінскі сельскідом культуры”
|
Лапаценка Зінаіда Казіміраўна |
247085 агр. Кругавец-Калініна вул. Леніна 13 |
|
15. |
Філіял “Ленінскі сельскі клуб”
|
Казачэнка Надзея Вітальеўна |
247083 агр. Леніна вул. Шырокая 6 |
9-57-46 |
16. |
Філіял “Насовіцкі сельскі дом культуры”
|
Жыхараў Станіслаў Пятровіч |
247073 агр. Насовічы вул. Садовая 1 |
7-36-07 |
17. |
Філіял “Пераростаўскі сельскі дом культуры”
|
Вашчанка Ніна Пятроўна |
247064 агр. Перарост вул. Цэнтральная 1 |
|
18. |
Філіял “Рассветаўскі сельскі клуб”
|
Мядзведзева Вольга Міхайлаўна
|
247079 пас. Рассвет вул. Дакучаева 5 |
2-94-58 |
19. |
Філіял “Усоха-Будскі сельскі дом культуры”
|
Аверчанка Валянціна Паўлаўна |
247086 в. Усоха-Буда вул. Садовая 10б |
|
20. |
Філіял “Уцеўскі сельскі дом культуры”
|
Лакіза Таццяна Аляксееўна |
247075 агр. Уць вул. Перамогі 68 |
9-71-69 |
Калектывы клубных устаноў са званнем “Народны аматарскі калектыў”
Народны ансамбль народнай песні “Свята” дзяржаўнай установы “Добрушскі раённы Палац культуры”
Калектыў працуе ў жанры народнай песні ў сучаснай апрацоўцы ў суправаджэнні фанаграмы “мінус”. Дзейнасць ансамбля “Свята” вельмі насычаная: калектыў рэгулярна выязджае з канцэртнымі праграмамі ў сельскія дамы культуры, выступае на раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, а таксама на сцэнічных пляцоўках бліжэйшых раёнаў Расійскай Федэрацыі. Пастаянна прымае ўдзел у сустрэчах афіцыйных дэлегацый з Расіі і Украіны.
Народны мужчынскі вакальны ансамбль “Талака” дзяржаўнай установы “Добрушскі раённы Палац культуры”
Рэпертуар калектыву вельмі разнастайны, удзельнікі спрабуюць сябе ў розных вакальных жанрах, такіх як: народная песня, рэтра-песня, эстрадныя апрацоўкі народных песень, шансон і інш. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў раённага Палаца культуры. Ансамбль “Талака” выступае на раённых і абласных мерапрыемствах, а таксама на сцэнічных пляцоўках бліжэйшых раёнаў Расійскай Федэрацыі.
Гэта мабільны калектыў, здольны вырашаць самыя высокія творчыя задачы. Выкананне ў суправаджэнні фанаграмы “мінус”.
Народны хор “Заряночка” дзяржаўнай установы “Добрушскі раённы Палац культуры”
У склад харавога калектыву ўваходзяць работнікі культуры. У рэпертуары калектыву творы беларускіх і рускіх кампазітараў, а таксама апрацоўкі народных песень. На сённяшні дзень хор “Заряночка” дорыць сваё мастацтва аматарам народнай песні. Харавы калектыў з’яўляецца ўдзельнікам гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемстваў. Выкананне твораў у суправаджэнні фанаграмы “мінус”.
Народны ансамбль народнай песні “Сударушка” філіяла “Гарадскі дом культуры “Меліяратар”
У рэпертуары ансамбля беларускія і рускія народныя песні, творы сучасных кампазітараў. Асаблівы каларыт у кожнае з выступленняў калектыву дадаюць харэаграфічныя замалёўкі. Ансамбль “Сударушка” прымае актыўны ўдзел ва ўсіх культурна-масавых мерапрыемствах горада і раёна. Выкананне ў суправаджэнні фанаграмы “мінус”.
Народны хор “Надзея” філіяла “Церахоўскі гарадскі дом культуры”
Канцэртны рэпертуар хору прадстаўляюць творы беларускіх і рускіх кампазітараў, беларускія, рускія, украінскія народныя песні, творы самадзейных кампазітараў.
Хор “Надзея” – стабільна дзеючы калектыў. З’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў Церахоўскага дома культуры, раённых і абласных мерапрыемстваў. Выкананне ў суправаджэнні баяна і фанаграмы “мінус”.
Народны хор “Жывіца” філіяла “Насовіцкі сельскі дом культуры”
Рэпертуар харавога калектыву “Жывіца” ў асноўным складаецца з народных песень і твораў беларускіх кампазітараў. Удзельнікі хору радуюць сваім выкананнем жыхароў і гасцей аграгарадка Насовічы, а таксама часта выступаюць на канцэртных пляцоўках горада Добруша і Добрушскага раёна, прымаюць удзел у абласных мерапрыемствах. Выкананне ў суправаджэнні баяна.
Народны вакальны ансамбль “Медуніца” філіяла “Ігаўскі сельскі дом культуры”
Народны вакальны ансамбль “Медуніца” – першы калектыў у раёне, які атрымаў ганаровае званне “народны”. У рэпертуары ансамбля народныя песні, эстрадныя апрацоўкі народных песень, творы беларускіх і рускіх кампазітараў. Калектыў спявае ў суправаджэнні фанаграмы “мінус”, акампануючай групы музыкаў і без суправаджэння. “Медуніца” з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца не толькі на вёсцы, але і ў раёне і вобласці.
Народны АРТ-гурт “Бульбаш” дзяржаўнай установы “Добрушскі раённы Палац культуры”
АРТ-гурт “Бульбаш” – гэта яркі моладзевы калектыў, бясспрэчны фаварыт канцэртных пляцовак, адзін з самых запатрабаваных калектываў раёна. Калектыў вядзе вялікую канцэртную дзейнасць, прымае актыўны ўдзел у гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемствах. Сваё выканальніцкае майстэрства ўдзельнікі гурта дэманстравалі перад жыхарамі бліжэйшых раёнаў Расійскай Федэрацыі і Украіны. Творчасць калектыву была неаднаразова ўдастоена высокіх узнагарод у розных міжнародных конкурсах і фестывалях.
Рэпертуар АРТ-гурта “Бульбаш” вялікі і разнастайны: рускія, беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, творы беларускіх і рускіх аўтараў, знакамітых калектываў і выканаўцаў.
Майстры народных рамёстваў
Дзейнасць майстроў народных мастацкіх рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы Палац культуры» накіравана на адраджэнне, захаванне і падтрымку традыцый народных рамёстваў. Майстры Добрушскага раёна неаднаразова дэманстравалі сваё майстэрствана міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых выставах і фестывалях.
МІНКОЎ ВАЛЕРЫЙ ЛЕАНІДАВІЧ– кіраўнік майстэрні «Разьба па дрэве» ў агр. Івакі.
Адрас: Добрушскі раён, агр. Івакі, вул. 50 гадоўКастрычніка, 100.
Тел.: 9-80-91.
Час працы: з 9.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00 (выхадны – нядзеля, панядзелак).
Мінкоў Валерый Леанідавіч – Народны майстар Рэспублікі Беларусь, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, узнагароджаны грамадскім няўрадавым медалём “За захаванне і развіццё народных промыслаў і традыцый” і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Валерый Мінкоў прафесійна валодае майстэрствам разьбы па дрэве, пастаянна ўдасканальвае яго. Займаецца рамяством больш за 30 гадоў. Самастойна адрадзіў забыты від творчасці – бондарства, асвоіў і ўдасканаліў тэхналогію вырабу драўляных абручоў для бондарных вырабаў.
Архітэктурныя формы, вырабленыя рукамі майстра, упрыгожваюць тэрыторыю ўнітарнага прадпрыемства “Церахоўскі аграхімік” Добрушскага раёна, гарадскіх клубных устаноў, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Добруша, музея прыроды ў агр.Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, заапарка ў г. Жлобін і інш.
ЛІТВІНАВА МАРЫЯ УЛАДЗІМІРАЎНА – кіраўнік майстэрні “Мастацкая апрацоўка бяросты” ў гарадскім пасёлку Церахоўка.
Адрас: Добрушскі раён, г. п. Церахоўка, вул. Савецкая, 7.
Час працы: з 9.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00 (выхадны – нядзеля, панядзелак).
Марыя Літвінава займаецца мастацкай апрацоўкай бяросты, цісненнем па бяросце і пляценнем туесаў.Валодае рамяством больш за 20 гадоў. Тэматыка яе работ прысвечана краявідам роднай прыроды. Вырабы, створаныя рукамі майстра, нікога не пакідаюць абыякавым.
Марыя Літвінава – член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
ДОЛІЧАЎ СЯРГЕЙ ЦІХАНАВІЧ – кіраўнік майстэрні «Разьба па дрэве» ў агр. Крупец.
Адрас: Добрушскі раён, агр. Крупец, вул. Савецкая.
Тэл.: 9-61-22.
Час працы: з 9.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00 (выхадны – нядзеля, панядзелак).
Характэрнай рысай творчасці майстра з’яўляецца стварэнне буйна-аб’ёмных работ. Віртуознае валоданне разьбой па дрэве спалучаецца з найбагацейшай фантазіяй, пачуццём рытму і аб’ёму.
Вырабы, прадстаўленыя на многіх выставах і фестывалях, досыць поўна характарызуюць своеасаблівасць творчасці Сяргея Долічава і яго вучняў, уражваюць шчырасцю, высокім мастацкім майстэрствам, раскрываюць перад наведвальнікамі дзіўны свет дрэва, служаць справе захавання, узбагачэння і развіцця нацыянальных і мясцовых традыцый народных рамёстваў.
ЛАПУНОВА АНАСТАСІЯ АНДРЭЕЎНА – кіраўнік майстэрні «Саломапляценне» ў агр. Жгунь .
Адрас: Добрушскі раён, агр.Жгунь, вул. Юбілейная, 1а.
Тел.: 5-14-99.
Час працы: з 9.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00 (выхадны – нядзеля, панядзелак).
Пасля заканчэння Гомельскага каледжа народных мастацкіх промыслаў па спецыяльнасці швачка, вытворца мастацкіх вырабаў з саломы Анастасія Лапунова працуе майстрам народных мастацкіх рамёстваў у аграгарадку Жгунь. Вырабы майстра – гэта саламяныя кветкі, лебедзі, званочкі, анёлы, абручы, шкатулкі, лялькі і інш.
Пераймаючы вопыт на шматлікіх выставах і фестывалях рамёстваў у розных рэгіёнах краіны, вывучаючы творчасць іншых рамеснікаў, Анастасія Лапунова ўдасканальвае сваё майстэрства, актыўна асвойвае новыя тэхнікі і прыёмы рамяства. Прымае актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах горада, раёна і вобласці.