Насельніцтва

Колькасць насельніцтва складае 35 606 чал., у тым ліку гарадскога – 18 208 чал., сельскага – 17 398 чал.

Дарожныя камунікацыі: у г. Добрушы функцыянуе чыгуначны вузел, тэрыторыю раёна перасякаюць чыгуначныя шляхі Гомель-Бранск, Гомель-Бахмач, Гомель-Кругавец.

На тэрыторыі раёна - 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн.т., 2 радовішчы гліны, 2 радовішчы пяску.

Добрушскі раён мае дастаткова спрыяльныя ўмовы для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Клімат у раёне умерана кантынентальны, з цёплым летам і мяккай зімой. Характар рэльефу раўнінны.