Першая пісьмовая згадка пра Добруш ўтрымліваецца ў вопісу уладанняў Гомельскага замка за 1560 год, калі наша мясцовасць уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. З даўніх часоў Добруш быў рамесным пунктам. Даўней тут выраблялі ветразі і ліны. Гэты факт адлюстраваны на гербавым знаку Добруша - на зялёным полі "іспанскага" шчыта тры бухты ліны, срэбнага колеру з чорнымі бакамі, размешчанымі трохвугольнікам вяршыняй ўверх.
Герб зацверджаны рашэннем Добрушскага раённага Савета дэпутатаў №47 ад 30 сакавіка 2001 года, зарэгістраваны дзяржаўнай геральдычнай службай 6 красавіка 2001 года і ўнесены ў Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь пад № 54.
Герб горада
Апісанне: на зялёным полі «іспанскага» шчыта тры бухты ліны, срэбнага колеру з чорнымі бакамі, размешчанымі трохвугольнікам вяршыняй ўверх.
Сцяг горада
Апісанне: "зялёнае прамавугольнае палотнішча з суадносінамі шырыні да даўжыні як 1:2, на адным баку якога тры белыя бухты ліны".
Сцяг зацверджаны Рашэннем №47 ад 30 сакавiка Добрушскага раённага Савета дэпутатаў. зарэгістраваны дзяржаўнай геральдычнай службай 6 красавіка 2001 года і ўнесены ў Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь пад № 54.