Добрушскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Беларусі, у межах Гомельскага Палесся, на мяжы трох дзяржаў. Раён мяжуе з Веткаўскім і Гомельскім раёнамі Гомельскай вобласці, Навазыбкаўскім, Злынкаўскім і Клімаўскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, Гараднянскім раёнам Чарнігаўскай вобласці Украіны. Утвораны ў 1926 годзе.
У склад Добрушскага раёна ўваходзяць 82 населеныя пункты, уключаючы горад Добруш і гарадскі пасёлак Церахоўка. На тэрыторыі раёна размешчана 13 сельсаветаў. Адміністрацыйны статус горада: Добруш з'яўляецца раённым цэнтрам абласнога падпарадкавання.