Дзіцячая школа мастацтваў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Дзіцячая школа мастацтваў г. Добруша"

Юрыдычны адрас: 247050, вуліца імя князя Ф.І.Паскевіча,4, горад Добруш, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Дырэктар ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Добруша»:

 

    Дзегцярова Ірына Леанідаўна

    e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    тэл.: (802333) 2-35-31

    Асабісты прыём грамадзян: кожную сераду з 9.00 да 14.00

 

 

 

 

 

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце:

Уладыкоўская Святлана Валер'еўна

Асабісты прыём грамадзян: кожны чацвер з 14.00 да 19.00

Прыёмная тэл/: (802333) 5-64-97

Адрас філіяла школы: г.п.Церахоўка, вул.Савецкая,1, тэл.2-30-75

Загадчыца філіяла: Сушанава Алена Аляксандраўна

Сацыяльныя сеткі:

https://ok.ru/profile/570642458198

https://instagram.com/dobrush_art_school?utm_medium=copy_link

Для тых, хто вырашыў адкрыць свет мастацтва -
сардэчна запрашаем да нас у школу!

У самым цэнтры нашага прыгожага горада, размешчанага на маляўнічым беразе ракі Іпуць, стаіць будынак Дзіцячай школы мастацтваў. Вокны фасада глядзяць на краязнаўчы музей і помнік Фёдару Іванавічу Паскевічу, заснавальніку горада Добруша, славутага гістарычнага дзеяча.

Раніцай, днём і вечарам сюды спяшаюцца хлопцы рознага ўзросту з тэчкамі і музычнымі інструментамі - ад пяці, шасцігадовых малых да ўжо зусім дарослых маладых людзей 15-16 гадоў.

Гісторыя школы пачалася з 1 верасьня 1960 году. З часам адкрываліся новыя аддзяленні, адкрыліся класы гітары, духавых і ўдарных інструментаў, спектр адукацыйных паслуг пашыраўся.

Школа мае ў сваёй структуры філіял, размешчаны ў гарадскім пасёлку Церахоўка, адкрыты класы ў аграгарадках: Жгунь, Карма, Крупец, Круговец-Калініна, Насовічы, Уць, Ігаўка, Івакі. За гады існавання школы многія з выпускнікоў прадоўжылі сваю адукацыю ва ўстановах культуры і мастацтва, атрымліваючы цікавую, творчую прафесію музыканта і педагога.

Навучанне ў школе мастацтваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі дзіцячых школ мастацтваў па наступных напрамках дзейнасці:

  • музычнае (фартэпіяна, скрыпка, баян, акардэон, цымбалы, домра, гітара, флейта, саксафон, труба, ударныя інструменты),
  • харавое,
  • харэаграфічнае,
  • выяўленчае.

У працэсе навучання нашы вучні рэалізуюць свае творчыя здольнасці, удзельнічаючы ў канцэртных праграмах, фестывалях, конкурсах рознага ўзроўню. З 2017 года на базе школы мастацтваў праходзіць Рэгіянальны конкурс фартэпіяннага мастацтва "Музычная садружнасць", у якім прымаюць актыўны ўдзел юныя піяністы школ Гомельскага рэгіёну, таксама навучэнцы музычнай школы г. Навазыбкаў (Расія). З вялікім энтузіязмам дзеці займаюцца ў масавых творчых калектывах; аркестры народных інструментаў, харавых калектывах, вакальных ансамблях "Серпантын", "Хлапечнік", "Пунсовыя ветразі", ансамблі народнага танца "Крынiчка", харэаграфічным калектыве "Максімум", "узорным" ансамблі музыкі, песні і танца "Добрушск.

Яскравым наглядным прыкладам для вучняў з'яўляецца творчасць іх настаўнікаў; педагогі нашай школы не абмяжоўваюцца толькі педагагічнай працай, яны рэалізуюць свае творчыя здольнасці ў розных калектывах школы: ансамблі народных інструментаў, вакальных ансамблях "Натхненне" і "Медыянта", ансамблі духавых інструментаў. Тры калектывы з ліку выкладчыкаў носяць ганаровае званне "народны".

Работа педагагічнага калектыву школы мастацтваў накіравана на стварэнне максімальна спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці сродкамі мастацтва, раскрыцця яго індывідуальных здольнасцей, а таксама развіцця патрэбнасці ў творчай дзейнасці.