Добрушскі краязнаўчы музей

Юрыдычны адрас : 247050, вуліца імя князя Ф.І.Паскевіча,1, горад Добруш, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Сайт: dobrush.museum.by

Рэжым працы:

аўторак - нядзеля: 08.30 - 17.30

абед: 13.00 - 14.00

выходны: панядзелак

14 10 24 39Дырэктар У «Добрушскі раённы краязнаўчы музей»:


Шпакава Аляксандра Яўгенаўна

mail:   Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

тэл.: (802333) 5-51-61

         (802333) 5-51-67

 

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях:

кожны аўторак з 8.30 да 13.00

Сацыяльныя сеткі:

https://www.instagram.com/dobrush_museum/

https://vk.com/club141429400

14 10 24 40


У сувязі з Рэгіянальнай праграмай развіцця культуры Добрушскага раёна на 2000–2015 гг. Добрушскім раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб адкрыцці Добрушскага раённага краязнаўчага музея з 01.04.2002 года (Рашэнне № 220 ад 29.03.2002 г). Для гэтых мэт выдзелены будынак, помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, пабудаваны на сродкі княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч, як школа для дзяцей работнікаў пісчапапяровай фабрыкі князёў Паскевічаў. У канцы 2002 года пачаты работы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка.

05.06.2005 года пры ўдзеле групы дэпутатаў пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй У. М. Здановічам адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі музея.

26.07.2006 г. Рашэннем Добрушскага раённага выканаўчага камітэта музей атрымаў статус юрыдычнай асобы («Установа «Добрушскі раённы краязнаўчы музей»).

У кастрычніку 2008 года ў музеі адкрыта мастацкая галерэя У. І. Пракапцова.

Камплектаванне музейных фондаў пачалося з 2003 г., пераважна за кошт паступленняў з грамадскіх музеяў раёна. Цяпер прадаўжаецца фарміраванне яго фондавых калекцый.

Добрушскі музей з'яўляецца музеем краязнаўчага профіля і адлюстроўвае гісторыю рэгіёна з найстаражытных часоў да нашага часу; вядзе навукова-даследчую працу пра гісторыю развіцця промыслаў краю, пачынаючы з перыяду сярэднявечча, пра рэгіянальныя асаблівасці вышыўкі і ткацтва, пра гісторыю развіцця пісчапапяровай фабрыкі і інш.

У музеі працуюць наступныя экспазіцыі: "Найстаражытнае мінулае краю", "Гісторыя народнай адукацыі раёна", "Добрушскі край. Ад промыслаў да прамысловасці», «Дабрушчына партызанская», «Працоўны кабінет Івана Шамякіна», віртуальная галерэя «Музей памяці аб ветэранах», экспазіцыя, прысвечаная генацыду насельніцтва Добрушскага раёна «Боль без тэрміна даўнасці». Агульная колькасць музейных прадметаў - 10 509. У фондах музея захоўваюцца калекцыі этнаграфіі, жывапісу сучасных беларускіх мастакоў і інш.