Гарачая лінія
У Цэнтры работае "гарачая лінія" даведачна-інфармацыйнага характару. Званкі прымаюцца штодня (акрамя выхадных і святочных дзён, абвешчаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі) з 8: 30 да 13: 00 гадзін:
- па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання; апекі і папячыцельства ў дачыненні да паўналетніх асоб, якія прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі; аказання матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь – тэл. 5-86-61;
- па пытаннях аказання грамадзянам (сем'ям) сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання на дому ў замяшчаючай сям'і; заключэння дагавораў пажыццёвага ўтрымання; памяшкання адзінокіх грамадзян у дамы-інтэрнаты; прадастаўлення паслуг сядзелкі; пагадзіннага дагляду за дзецьмі (паслугі няні) – для сем'яў, у якіх нарадзілася двое і больш дзяцей адначасова, і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей – інвалідаў – тэл. 5-86-62;
- па пытаннях забеспячэння грамадзян тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі; прадастаўлення паслугі часовага прытулку для пацярпелых ад гвалту ў сям'і; аказання сацыяльна-псіхалагічных паслуг; прыёму дакументаў для прызначэння дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог, сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў, забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця; падтрымкі асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; выдачы пасведчання шматдзетнай сям'і і дубліката пасведчання шматдзетнай сям'і – тэл. 5-86-63;
- па пытаннях аказання сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх і сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг інвалідам ва ўмовах дзённага знаходжання – тэл. 5-86-64.
У Цэнтры праводзіцца «анлайн-кансультаванне» з дапамогай відэасувязі з выкарыстаннем праграмы Skype.
«Анлайн-кансультаванне» – гэта магчымасць пажылым грамадзянам і інвалідам з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы, не выходзячы з хаты, атрымаць даступную інфармацыю аб дзейнасці Цэнтра, парадку прадастаўлення і відах сацыяльных паслуг, сацыяльнай падтрымцы і інш.
Графік правядзення "анлайн-кансультавання":
панядзелак-пятніца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Лагін Skype: ТЦСОН Добруш