Увазе наведвальнікаў былi прадстаўлены фатаграфіі за перыяд 30-гадовага шляху незалежнай Беларусі. Упершыню экспазіцыю змаглі ацаніць удзельнікі і госці "Марафону адзінства" ў Маладзечне. У Гомелі месца размяшчэння выставы было выбрана невыпадкова: у гандлёва-забаўляльным цэнтры "Крышталь" заўсёды шматлюдна. І фотакадры з зусім нядаўняга мінулага прыцягвалі ўвагу наведнікаў рознага ўзросту.
Гамяльчанін Аляксей прыйшоў у гандлёвы цэнтр са сваёй сям'ёй. Выстава прыцягнула ўвагу, таму вырашыў азнаёміцца, ажывіць у памяці той час, калі сам быў дзіцем і расказаць пра гэта 12-гадовай дачцэ Дар'і. "За гэтыя гады наша краіна паднялася з беднасці і дэфіцыту ўсяго. На шчасце, нам цяпер не трэба стаяць у чэргах за элементарнымі рэчамі і прадуктамі, як гэта паказана на фота. Добра, што мая дачка такое не ўбачыць ніколі", - падкрэсліў гамяльчанін, для якога на прадстаўленых чорна-белых фотаздымках адлюстравана частка жыцця.
Дырэктар Гомельскай Ірынінскай гімназіі Юрый Набока з ноткамі настальгіі ўспамінае асобныя моманты, адлюстраваныя на выставе. Усё гэта было ў нашым жыцці. За 30 мінулых гадоў відаць змяненні ва ўсіх сферах, ад эканамічнай да сацыяльнай. Краіна прайшла значны шлях умацавання і развіцця. Але самае галоўнае - гэта сучаснасць і будучыня. І далей хочам бачыць нашу Беларусь такой жа квітнеючай і адзінай для нашых дзяцей і ўнукаў", - акцэнтаваў ён.
Гамяльчанка Святлана Куцапалава з дапамогай экспазіцыі "Беларусь. Узлёт" вырашыла паказаць дачцэ Ксеніі гісторыю апошніх гадоў, каб яна зразумела, як шмат магчымасцей адкрыта сёння перад юным пакаленнем. "Цікавая экспазіцыя наглядна паказвае нашым дзецям, якія змяненні адбыліся за гэтыя дзесяцігоддзі", - падзялілася ўражаннямі Святлана.
Усяго на выставе было прадстаўлены 40 плакатаў, на якіх можна было ўбачыць у тым ліку фатаграфіі такіх вядомых фатографаў БЕЛТА, як Аркадзь Нікалаеў, Уладзімір Шуба, Аляксандр Дзідзевіч. На кожным плакаце размяшчаўся QR-код, прасканіраваўшы які, можна было даведацца яшчэ больш інфармацыі і ўбачыць больш фатаграфій.
Гамяльчане розных паколенняў з цікавасцю разглядалі прадстаўленыя плакаты, якія нібыта паказваюць іншую рэальнасць, адлюстроўваючы кантраст мінулага і сучаснага.