12 Кастрычнік 2023

Фонд свідравін на нафтавых радовішчах Беларусі ў верасні папоўніўся дзевяццю аб'ектамі

Фонд свідравін на нафтавых радовішчах Беларусі за верасень папоўніўся на 9 аб'ектаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Беларуснафта".

Усяго за мінулы месяц прабурана 9 нафтавых свідравін. Большасць з гэтых новых аб'ектаў пабудаваны на Рэчыцкім радовішчы. Яшчэ па адной свідравіне з'явілася на Барацінскай, Усходне-Дубровіцкай, Геалагічнай і Мармавіцкай плошчах.

Вытворчае аб'ядненне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўкі нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спрадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

БелТА