Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалочана больш за 10,27 млн т збожжа з улікам рапсу. У лідарах па намалоце - работнікі АПК цэнтральнага рэгіёна краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,8744 млн т, Гродзенская - 2,3034 млн т, Брэсцская - 2,0788 млн т, Магілёўская - 1,1339 млн т, Гомельская - 1,0063 млн т, Віцебская - 879,9 тыс. т.
Работнікі аграпрамысловага комплексу Беларусі, паводле даных на 11 лістапада, намалацілі амаль 2,4 млн т зерня кукурузы, ураджайнасць склала 78,5 ц/га. Убрана 304 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 99,3 працэнта ад плана.