"Сёння абмяркоўваецца пытанне стварэння саюзнага медыяхолдынга. Расійскі і беларускі бок ужо дамовіліся аб прынцыпах яго функцыянавання, папярэдне распрацаваны статут. Стаіць задача, каб гэты медыяхолдынг прынёс новае дыханне ў асвятленне жыцця Саюзнай дзяржавы, каб была прыцягнута моладзь. Ён будзе працаваць на ўмацаванне дружалюбных адносін паміж рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Парадак дня павінен быць насычаным і цікавым", - сказаў Аляксандр Рагожнік.
У бягучым годзе адзначаецца 25-годдзе з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Гэта знакавая дата ў гісторыі дзвюх дзяржаў. Як паказаў час, усё было зроблена абсалютна правільна. Два народы жывуць адной сям'ёй", - падкрэсліў пасол.