13 Снежань 2024

Падчас правядзення абластной патрыятычнаяй акцыі ў Добрушы прайшла цэрымонія ўзнагароджвання лепшых прадстаўнікоў горада, калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна

Кіраўнік Гомельскага абластнога аддзялення Беларускага фонду міру Уладзімір Восараў да дабрушан завітаў з пачэснай місіяй. Кажа: не мог пакінуць без увагі намаганні грамадскіх аб’яднанняў, асабных прадпрыемстваў і устаноў у накірунку падтрымкі міра ў краіне і ў Свеце ў цылым. А такі фармат сустрэчы як мага лепш падыходзіць для выказвання падзякі.

За шматгадовае супрацоўніцтва і актыўную работу па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі медалём “У імя міру, сяброўства і дабра” узнагароджаны старшыня раённага савета ветэранаў Аляксандр Старацітараў.

Удзячнасцю Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру  і грашовым сертыфікатам на сумму 1500 рублёў адзначаны калектыў цэнтральнай раённай бальніцы. Удзячнасць і грашовы сертыфікат на 500 рублёў для набыцця героіка-патрыятычнага стэнда “У страю заўсёды, у памяці навечна” Уладзімір Восараў уручыў дырэктару СШ №2 Добруша Марыне Макаравай.

Сярод тых, хто атрымаў удзячнасць, – і калектывы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, папяровай фабрыкі “Герой працы”, фарфоравага завода, кіраўнікі устаноў раёна, педагогі.

vdobrushe.by