- Шмат у чым гэта звязана са з'яўленнем новых гульцоў на гандлёвым рынку, – растлумачыў ён. - Сёлета ў горадзе з'явіліся гандлёвыя аб'екты такіх вядомых сетак, як «Маяк» і «Радыус», пашырылася прадстаўніцтва сеткі «Капеечка». У большасці гэты паказчык фармуюць прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці.
У прыклад суразмоўца прыводзіць адкрыццё ў мікрараёне Меліяратар буйнога гандлёвага аб'екта плошчай каля тысячы квадратных метраў. Гэта дазволіла выканаць сацыяльныя стандарты па гандлёвых плошчах і пасадачных месцах у аб'ектах грамадскага харчавання. У цэлым, такая канкурэнцыя станоўча адбіваецца як на асартыменце тавараў, так і на іх кошту, а значыць – і даступнасці для пакупнікоў.
Сярод плюсаў адыходзячага года-павелічэнне аб'ёму экспартных паслуг на 12 працэнтаў. Тут таксама вызначыліся прыватныя прадпрымальнікі. У асноўным – грузаперавозчыкі, якія аказалі паслуг на суму каля аднаго мільёна долараў ЗША.
У параўнанні з мінулым годам павялічылася і намінальна налічаная сярэдняя заработная плата. Яна склала амаль 1,5 тысячы рублёў. Флагманам і прыкладам для пераймання ў гэтым кірунку з'яўляецца кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры», у тым ліку і Добрушская папяровая фабрыка.
- Гаворачы аб прамысловых прадпрыемствах, можна адзначыць рост аб'ёмаў вытворчасці на 5 працэнтаў, – працягвае Генадзь Мальцаў. - Тавары нашых прадпрыемстваў экспартуюцца больш чым у 10 краін свету. У геаграфіі паставак - Расійская Федэрацыя, Арменія, Азербайджан, Таджыкістан. У гэтым спісе прысутнічаюць і некаторыя краіны далёкага замежжа.
Радуе і тое, што ў раёне год ад года шырыцца колькасць малых прыватных прадпрыемстваў. У гэтым годзе іх створана 12. Прадпрымальнікі будуць працаваць у сферы гандлю, паслуг, вытворчасці. Адметны той факт, што значная доля новых прадпрыемстваў-гэта сялянска-фермерскія гаспадаркі.
- Нягледзячы на нядрэнныя паказчыкі і прыкметны рост эканомікі, спыняцца нельга, – рэзюмуе суразмоўца. - Рэзервы і жаданне для паступальнага руху наперад усё яшчэ ёсць.