Спецыялісты агракамбіната «Новы шлях» прадэманстравалі сваю распрацоўку тэхналогіі змешвання сіласу, сена і канцэнтратаў і паказалі, як дамагаюцца амаль стоадсоткавай ежы корму жывёламі.
- Рацыён жывёлы ў гаспадарцы складае 30 кілаграмаў сіласу, 5 - сенажу і 2 кілаграмы сена. Канцэнтраты даем двойчы на дзень, а кармленне трох разавае, - распавёў кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Пацукевіч.
Такую схему змешвання кармоў прынялі за аснову ва ўсіх гаспадарках. Дарэчы, у раёне ёсць некалькі, дзе порцыя яшчэ важнейшая. У «Завідаўскім», да прыкладу, сіласу даюць аж 45 кг. Пытанне ў тым, колькі яго застаецца на кармавым стале да раніцы. Бо ноччу жывёлы ядуць не вельмі ахвотна.
- Руплівасць - вось дэвіз вашай работы, - адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Горбач.
Ён запатрабаваў па-гаспадарску падысці да ацэнкі якасці працы жывёлагадоўчай галіны. Зіма - не час раскідвацца кармамі. Занадта шмат сіл і сродкаў ўкладзена ў іх нарыхтоўку. А таму кіраўнік раёна запатрабаваў няўхільнага выканання дысцыпліны і тэхналогіі кармлення жывёл.
Маніторынг працы ферм прадэманстраваў, як часта начныя вартаўнікі не спяшаюцца пераварочваць корм. А без гэтага да раніцы ён ператвараецца ў адходы. У «Новым шляху» знайшлі выхад з гэтай сітуацыі.
У прысутнасці кіраўніцтва раёна і сельскагаспадарчай галіны, калег з усіх гаспадарак на малочна-таварнай ферме агракамбіната падрыхтавалі амаль чатырохтонную порцыю кормасумесі.
Загрузіўшы экскаватарам інгрэдыенты ў змяшальнік, засеклі час замесу: 8 хвілін плюс 3-4 хвіліны апарат працаваў па шляху ў хлеў. Але карміць кароў не спяшаліся. Спярша прадэманстравалі ў справе новага механізаванага памочніка, які істотна палегчыў працу жывёлаводаў – «прынялі ў штат» самаробны агрэгат, зроблены з запчастак спісанага абсталявання.
Як аказалася, перагортвальнік корму - рэалізаваны ў раёне пілотны праект, ініцыяваны для іншай гаспадаркі. Але там ідэю не ацанілі. У райаграсэрвіса абсталяванне забраў «Новы шлях» і не пашкадаваў.