- На жаль, Беларусь не мае выхаду да мора, але дзякуючы слаўнаму савецкаму мінуламу ў нас нямала людзей, якія прайшлі флоцкую школу, – адзначыў ён. - Было прыемна акунуцца ў шчырую атмасферу марскога братэрства і флоцкіх традыцый.
Дарэчы, дзейнасць Добрушскай раённай арганізацыі «Беларускага саюза ваенных маракоў» высока адзначана Пасольствам Расійскай Федэрацыі. Кіраўнік арганізацыі Аляксандр Старацітараў удастоіўся Ганаровай граматы пасольства за актыўны ўдзел у ветэранскім руху і патрыятычным выхаванні моладзі.
- Гэтая грамата - вынік працы невялікага, па сутнасці, аб'яднання аднадумцаў, - адзначыў ён. - Нават у такім невялікім горадзе, як Добруш, мы, якія прайшлі службу ў ваенна-марскім флоце СССР, свята шануем традыцыі і не жадаем заставацца ў баку ад падзей, якія адбываюцца ў грамадстве.