На ёй сабраліся каля 60 дэлегатаў. Яны ацанілі праведзеную працу, намецілі планы на найбліжэйшыя гады і выбралі кіруючыя органы раённага аддзялення.
Гаворачы аб дзейнасці за справаздачны перыяд, старшыня раённага аддзялення Руслан Сікорскі падзякаваў партыйцам за выніковую працу. На тое, што яна сапраўды значная, паказвалі многія лічбы справаздачы, гэта пацвярджаў і вялікі пералік рэалізаваных мерапрыемстваў.
– Пачынаючы з мая 2023 года, калі было прынята рашэнне аб стварэнні Добрушскага аддзялення, нашы шэрагі павялічыліся з 30 членаў партыі да 324 чалавек, – адзначыў ён. – Нашы партыйцы – гэта людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Грамадскую дзейнасць яны сумяшчаюць з працай у прафсаюзных арганізацыях, грамадскіх аб'яднаннях, 15 з іх з'яўляюцца дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў. Нядзіўна, што яны былі спікерамі практычна ва ўсіх раённых мерапрыемствах і акцыях, дыялогавых пляцоўках.
Актуальным пытаннем для раённага аддзялення «Белай Русі» Руслан Сікорскі назваў стварэнне першасных аддзяленняў партыі і павелічэнне яе колькаснага складу. Дарэчы, па адзінагалосным рашэнні дэлегатаў канферэнцыі ён абраны на пасаду старшыні савета раённага аддзялення. Намеснікам старшыні стаў Станіслаў Гаршуноў.