Колькасць насельніцтва складае 34 215 чал., у тым ліку гарадскога – 20 810 чал., сельскага – 13 405 чал. Колькасць насельніцтва ў г. Добрушы складае 17 901 чалавек, у гарадскім пасёлку Церахоўка - 2 909 чалавек.
Дарожныя камунікацыі: у г. Добрушы функцыянуе чыгуначны вузел, тэрыторыю раёна перасякаюць чыгуначныя шляхі Гомель-Бранск, Гомель-Бахмач, Гомель-Кругавец.
На тэрыторыі раёна - 30 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 13,7 млн.т., 2 радовішчы гліны, 2 радовішчы пяску.
Добрушскі раён мае дастаткова спрыяльныя ўмовы для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. Клімат у раёне умерана кантынентальны, з цёплым летам і мяккай зімой. Характар рэльефу раўнінны.