28 лютага ў Палацы культуры прайшоў Маладзёжны баль, прысвечаны ўшанаванню лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення нашага раёна.
Падрыхтоўка ўдзельнікаў да балю заняла некалькі тыдняў. У выніку прадстаўнікі мо-ладзі паказалі свае ўменні ў вальсе, паланэзе...
У рамках мерапрыемства ўручаны падзячныя лісты таленавітым хлопцам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у самых розных сферах жыцця. Сярод узнагароджаных юныя спартсмены, дзеячы культуры і мастацтва, а таксама актывісты, якія займаюц-ца патрыятычным выхаваннем і фарміраваннем грамадзянскай пазіцыі сярод аднагодкаў.
Гасцям балю прадставілася ўнікальная магчымасць атрымаць асалоду ад цудоўнай праграмы, якая ўключала танцавальныя нумары, музычныя выступленні. Усё гэта стварыла незабыўную атмасферу свята, дзе кожны адчуваў сябе часткай вялікага дружнага калектыву.