– Вам пашанцавала, – усміхаецца кантралёр па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. – Спяшаюся на аўтобус. Сёння ў мяне абход Стараселля. Паеду туды зранку, вярнуся толькі пасля абеду.
Кожны дом патрабуе ўвагі кантралёра. Дзесьці гаспадары «забыліся» прыбраць каля двара рэшткі піламатэрыялаў, дзесьці агароджа пакасілася і псуе агульны выгляд вуліцы. Алена з калегамі робіць так, каб чысціня на зямлі была. І залежала не толькі ад сумленных сяльчан.
Часта пра гэтае пачуццё работніцы «Добрушскага камунальніка» прыходзіцца нагадваць і даўжнікам. Сярод тых, хто не плаціць за газ, электраэнергію ды іншыя паслугі, шмат людзей з няпростым лёсам. Пільнай увагі з боку спецыялістаў службы такія абаненты не любяць, таму часта жанчыне прыходзіцца дастуквацца да людзей і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.
– Калі дом належыць ненадзейным асобам, калі-нікалі даводзіцца і парамі хадзіць, – удакладняе Алена Калужная. – Але такі закон: карыстаешся камунальнымі паслугамі – рэгулярна плаці за іх. Каб валодаць дакладнымі лічбамі, у маёй сумцы заўсёды інфармацыя аб кожным абаненце населенага пункта.
Такая строгасць у лічбах у дабрушанкі нездарма. Яна дыпламаваны бухгалтар. Нават некаторы час адпрацавала ў калгасе па спецыяльнасці. Але з 1997 года Алена – камунальнік. І задаволена гэтым. Бо, калі дзякуючы табе, прыгажэе родны раён, гэта прыемна.