Абласны суботнік 22 сакавіка 2025 года ў Добрушскім раёне пачаўся з народнага ўскладання кветак да ваенных мемарыялаў.
У аграгарадку Перарост каля мемарыяльнага знака загінуўшым сялянам раніцай сабраліся жыхары аграгарадка і іншыя ўдзельнікі абласнога суботніка. У іх ліку старшыня Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Горбач, старшыня Добрушскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Маліноўскі.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць нявінных ахвяр фашызму і ўсклалі жывыя кветкі да мемарыяльнага знака.
Гэта наша агульная бяда і агульная памяць.