15 Студзень 2025

З 10 студзеня жыхары Добрушскага раёна могуць звярнуцца ў выбарчую камісію па месцы рэгістрацыі для ўдакладнення аб уключэнні ў спісы

Па звестках Цэнтрвыбаркама, у склад участковых камісій увайшло 56 550 чалавек. Большасць з іх – прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

На Добрушчыне сфарміраваны 32 камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Камісіі распачалі сваю работу, і цяпер кожны жыхар раёна мае права ўдакладніць, ці ўнесена яго прозвішча ў спісы выбаршчыкаў, а таксама праверыць, якія звесткі аб ім указаны.

Пры жаданні прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі выбаршчык можа звярнуцца ва ўчастковую камісію ў перыяд з 10 па 25 студзеня. Каб яго ўключылі ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання, неабходна прадставіць пашпарт і дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання. Дарэчы, знайсці свой участак цяпер магчыма і анлайн: электронны сэрвіс распачаў працаваць на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі. Каб даведацца, дзе аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, дастаткова ўказаць неабходныя звесткі. У краіне робіцца ўсё, каб прыняць удзел у важнай для Беларусі падзеі было не толькі пачэсна, але і зручна.

vdobrushe.by