Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Добрушский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
25 января 2019

З намерам супрацоўнічаць

     У аграгарадок Карма наведаліся госці з японскага ўніверсітэта (горад Нагасакі). Як стала вядома, на рабочай сустрэчы прадстаўнікамі мясцовай улады, кіраўніцтвам медустаноў, Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта абмеркаваны пытанні ўдасканалення дзейнасці беларуска- японскага навукова-практычнага цэнтра, які нядаўна быў створаны ў Карме. – Нагасакскі ўніверсітэт і прафесар Набору Такамуру ў прыватнасці былі ініцыятарамі стварэння гэтага цэнтра. Падчас сустрэчы ён пазнаёміўся з асаблівасцямі арганізацыі работы ўстановы, унёс прапановы па рэалізацыі некаторых праектаў, – расказала загадчыца кафедры грамадскага здароўя ГМУ, прафесар Тамара Шаршакова. За час існавання цэнтра ўрачы і работнікі медуніверсітэта правялі 8 выязных прыёмаў тэрапеўта, няўролага, афтальмолага, кардыёлага і іншых спецыялістаў. Як паведаміла Тамара Шаршакова, студэнты 6 курса вну, будучыя ўрачы агульнай практыкі, таксама актыўна ўдзельнічаюць у аказанні медыцынскай дапамогі мясцоваму насельніцтву.

 

Корреспондент “Добрушскі край”


К списку новостей