Афиша
Год малой родины
Добрушскі край
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247050, г.Добруш, ул.Паскевича,11
Телефон: 8-02333-3-12-10
E-mail: isp@dobrush.gov.by

Добрушский районный исполнительный комитет
Главная Новости Новости района

Новости района

5 июля 2018

Вышыванка – навыраст

Большую палову дня маленькая Кіра спіць. І не ўсведамляе, што стала гераіняй акцыі, якую праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі з нагоды Дня вышыванкі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Адзенне з беларускай сімволікай стала адным з першых падарункаў, якія атрымала маленькая жыхарка горада. Спецыяліст райкама БРСМ Вольга Мельнікава заўважае: «…вышыванку падбірала навыраст». Выбар адзення сімвалічны. Арнаменты, якімі нашы продкі ўпрыгожвалі адзенне, не проста элементы дэкору, а своеасаблівы абярэг. На чырвонай кашулі Кіры распаўсюджаныя сімвалы ўраджаю, сонца, абуджэння прыроды.

–Прыемна паўдзельнічаць у такой незвычайнай акцыі, – адзначыла маці немаўляці Вольга Сокарава. Некалі я сама была актыўнай удзельніцай маладзёжнага руху. У ліку прадстаўнікоў краіны ўдзельнічала ў маладзёжным форуме, што радзіўся ля Манумента Дружбы, была ў камандзе КВЗ, ездзіла на турзлёты. Цяпер маладой маме не да ўдзелу ў акцыях. Яе турботы звязаны з выхаваннем пяцігадовага Дзмітрыя і нованароджанай Кіры.

 

 

Корреспондент “Добрушскі край”

Белорусская нотариальная палата egr

Интернет-ресурсы