Афиша
Год малой родины
Добрушскі край
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247050, г.Добруш, ул.Паскевича,11
Телефон: 8-02333-3-12-10
E-mail: isp@dobrush.gov.by

Добрушский районный исполнительный комитет
Главная Новости Новости района

Новости района

10 января 2018

Адрасат – дзеці

У марафон дабрыні ўключыліся многія нераўнадушныя дабрушане, якія ў святочныя дні вырашылі наведаць маленькіх выхаванцаў прытулку сацыяльна- педагагічнага цэнтра. На мінулым тыдні тут амаль штодня сустракалі гасцей. У чацвер рабят наведалі начальнік участка паштовай сувязі Алена Трубкіна і інспектар Наталля Чыркова. Добрыя Снягурачкі даставілі ў прытулак некалькі скрынак з падарункамі. Салодкія пачастункі, канцэлярскія тавары, цацкі. Ужо на наступны дзень эстафету ад паштавікоў пераняў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Прадстаўнікі яго таксама завіталі ў прытулак. З цікавасцю дзеці разглядалі “Рукзакі бяспекі”, якія атрымалі ад начальніка райаддзела Уладзіміра Маліноўскага і яго першага намесніка Міхаіла Лысова. І пакеты з падарункамі. Іх работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях набылі на ўласныя сродкі.

Корреспондент “Добрушскі край”


Белорусская нотариальная палата egr

Интернет-ресурсы